Заснавальнік інтэрнэта прапануе яго "перазагрузіць"
Цім Бернерс-Лі лічыць, што Сеціву патрэбнае абнаўленне.
"Патэнцыял Сеціва мяне натхняе і ў той жа час трывожыць, таму што ён аказаўся пад пагрозай злоўжыванняў з боку ўрадаў, кампаній, злачынных супольнасцяў", — цытуе словы Бернерса-Лі УНІАН.
Найбольшую пагрозу брытанскі навуковец бачыць у праграмах масавага назірання з боку агенцтваў, якія здзяйсняюць электронны шпіянаж у ЗША і Вялікабрытаніі, пра што сведчаць заявы Эдварда Сноўдэна. Выкарыстанне гэтых праграмаў можа прывесці да "ўсеагульнай страты даверу і балканізацыі Сеціва".
Бернерс-Лі гаворыць пра паўторную дэцэнтралізацыю Сеціва: "Мы павінны захоўваць пільнасць перад тварам празмернай канцэнтрацыі". Ён заявіў, што "любая платформа павінна быць свабоднай у выкарыстанні таго праграмнага забеспячэння, якое яна хоча ўстанавіць". Паводле навукоўца, неабходна рухацца ў накірунку ўсё больш шырокага доступу: больш за 60% насельніцтва планеты пакуль адрэзанае ад інтэрнэта. Цэны працягваюць заставацца непераадольным бар'ерам для многіх.
"Нарэшце, варта весці барацьбу за абарону права на прыватнае жыццё і свабоду самавыяўлення: ад барацьбы з цэнзурай да выкрыцця шпіёнскіх праграм і прыняцця законаў, якія перашкаджаюць неабмежаванай масавай сачэнні", — заявіў Цім Бернерс-Лі.
Амерыканская кампанія хоча зрабіць бясплатны інтэрнэт для ўсіх зямлян