Застрэлены на Грушэўскага ў Кіеве — актывіст Еўрамайдана (відэа)
Загінуў 20-гадовы Сяргей Нігаян з Днепрапятроўска.
Як паведамляе pravda.com.ua, ён атрымаў адно кулявое раненне ў шыю, другое — у галаву. Абставіны яго забойства невядомыя. Адзначаецца, што Нігаян быў актыўным удзельнікам Еўрамайдана, быў ахоўнікам.
На відэа, запісаным у снежні, Сяргей Нігаян чытае Шаўчэнку.
Раней паведамлялася пра яшчэ аднаго загінулага пратэстоўца — ён зваліўся з 13-метровай каланады стадыёна "Дынама" падчас атакі "Беркута".