Затрымалі аднаго з абаронцаў Курапатаў

Затрымалі аднаго з абаронцаў Курапатаў

Міліцыянты затрымалі аднаго з абаронцаў Курапатаў, якія змагаюцца супраць будаўніцтва офіснага комплексу каля мемарыялу, дзе пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў. 

Як паведамляе Радыё "Свабода", актывісты на чале з лідарам "Маладога фронту" (зарэгістраванага ў Чэхіі) Змітром Дашкевічам не прапускалі машыну з будаўнічымі матэрыяламі. У выніку пачалася сутычка з будаўнікамі. Падчас штурханіны Павел Старавойтаў, нібыта, стукнуў па відэакамеры міліцыянта ў цывільным, які вёў відэаздымкі.

Неўзабаве з'явіўся нарад міліцыі, які затрымаў Старавойтава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі