Затрымалі мінчука, які рабаваў ламбард з цацачным пісталетам
У Беларусі затрымалі маладога чалавека, які шэсць гадоў таму абрабаваў ламбард у Мінску, паведамляе Следчы камітэт.
Здарэнне адбылося 15 верасня 2016 года. На праспекце Пушкіна невядомы зайшоў у ламбард, дастаў прадмет, падобны да пісталета, і запатрабаваў аддаць яму грошы. Работніца адмовілася аддаць грошы і зачыніла акенца перад нападнікам. Пасля гэтага мужчына ўцёк у невядомым кірунку.
У роліку, які зняла відэакамера ламбарда, чуваць, як нападнік патрабуе ад работніцы ламбарда: "Давай усё, што ёсць!" На гэта дзяўчына адказвае: "Мужчына, якія грошы? Вы здурэлі, ці што? Забівайце давайце". Падчас перамоваў з рабаўніком яна нават спрабавала выхапіць у рабаўніка пісталет.
Затрымаць нападніка міліцыянты здолелі толькі ў траўна 20220-га. Выявілася, што гэта 28-гадовы мінчук.
На допытах ён цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў зробленым. Малады чалавек патлумачыў, што быў нецвярозы. Перад нападам ён купіў у краме цацачны пісталет, з дому ўзяў медыцынскія пальчаткі і дзеля канспірацыі нацягнуў капюшон.
Мінчуку выставілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 207 (пагроза прымянення гвалту, небяспечнага для жыцця і здароўя пацярпелай, з мэтай завалодання маёмасцю) Крымінальнага кодэкса. Яго ўзялі пад варту.
Расследаванне крымінальнай справы завершанае.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.