Затрыманая Надзея Пужынская — яшчэ адна журналістка "Сильных новостей"
Атака ўладаў на вялікі незалежны гомельскі сайт "Сильные новости" працягваецца. Учора былі затрыманыя галоўны рэдактар выдання Ганна Якштас і яе муж Дзяніс, які таксама працуе ў камандзе сайта. Іх пакінулі ў ІВС да суда "па адміністрацыйным артыкуле".
А сёння кіраўнік праекта Пётр Кузняцоў паведамляе пра затрыманне відэааператара СН Надзеі Пужынскай. Супраць яе пачаты працэс за ўдзел у незаконным масавым мерапрыемстве. Што праўда, па словах Кузняцова, апошні месяц Надзея правяла ў лякарні і дома — хварэла на нейкую незразумелую вірусную інфекцыю.
Надзея Пужынская
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.