Затрыманая па "справе БелТА" журналістка БелаПАН Таццяна Каравянкова на волі
Журналістка БелаПАН Тацяна Каравянкова, затрыманая 7 жніўня па "справе БелТА", вызваленая і ўжо знаходзіцца дома. Пра гэта Еўрарадыё стала вядома ад калег Таццяны, журналістаў БалаПАН. Вядома, што ззўтра яе чакае допыт у Следчым камітэце. Пра гэта расказаў адвакат Таццяны.
Затрыманымі застаюцца галоўны рэдактар Белапан Ірына Леўшына і журналіст DW Паўлюк Быкоўскі. Па словах Вольгі Быкоўскай, пасля шматлікіх тэлефанаванняў ёй нарэшце паведамілі, што ў Паўлюка таксама заўтра будзе допыт, але яго пакінулі на ноч у ізалятары часовага ўтрымання.