Затрыманне мігрантаў на беларуска-польскай мяжы трапіла на відэа
Мігрант на беларуска-польскай мяжы / Straż Graniczna
Польскія памежнікі затрымалі мігрантаў, якія змаглі пралезці скрозь пруты плота на беларуска-польскай мяжы. Працэс зафіксавалі камеры відэаназірання.
Двое мігрантаў пашкодзілі агароджу і змаглі трапіць на польскую тэрыторыю. Іх дзеянні адсачылі, і неўзабаве іх затрымаў патруль.
Сістэма электроннага маніторынгу дапамагае сачыць за перамяшчэннямі мігрантаў уздоўж мяжы, а ўсе пашкоджанні плота аператыўна выпраўляюцца, гавораць у Памежнай ахове Польшчы. Таксама польскія памежнікі заяўляюць, што пашкоджваць загароды на мяжы мігрантам дапамагаюць беларускія службы.
За апошнія суткі перайсці беларуска-польскую мяжу па-за пунктамі пропуску спрабавалі 40 чалавек. Сярод іх былі грамадзяне Ірака, Ірана і Індыі. Група агрэсіўных мігрантаў кідала ў польскіх памежнікаў камяні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.