На латвійска-беларускай мяжы завяршылася будаўніцтва плота
На латвійска-беларускай мяжы
На латвійска-беларускай мяжы завяршылася будаўніцтва памежнага плота. Яго даўжыня складае амаль 145 кіламетраў, паведамляе Delfi.
Латвія пачала будаваць плот на мяжы з Беларуссю ў пачатку восені 2022-га (раней падобныя праекты рэалізавалі Польшча і Літва). Прычынай будаўніцтва стаў міграцыйны крызіс, адказнасць за які ўскладаецца на рэжым Аляксандра Лукашэнкі. На праект было выдаткавана каля 125 мільёнаў еўра.
Яшчэ ў 2023 годзе было завершана будаўніцтва плота на сухапутных участках (112 кіламетраў). Сёлета яго ўзвялі ўздоўж рэк і азёр. Да канца 2024-га працягнецца будаўніцтва інфраструктуры, неабходнай для аховы мяжы на працягу ўсіх амаль 173 кіламетраў (плот прадугледжаны не на ўсіх яе ўчастках).
Латвія стала апошняй еўрапейскай суседкай Беларусі, якая адгарадзілася плотам. Цяпер Рыгу хвалюе не толькі міграцыйны крызіс, але і вайсковая пагроза з боку Расіі і яе саюзніцы — РБ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.