Затрыманне ў Брэсце на акцыі салідарнасці з Украінай (фота)

Пазней яны рушылі да консульства Украіны, дзе наладзілі хвіліну маўчання. Маладыя людзі зачыталі спіс загінулых на Еўрамайдане, усклалі кветкі і запалілі знічы ля ўваходу ў будынак.



Пасля гэтага да іх падышлі трое супрацоўнікаў міліцыі, якія растлумачылі, што дзеянні маладых людзей з'яўляюцца пікетам і парушаюць парадак правядення масавага мерапрыемства. Міліцыянеры перапісалі ў прысутных дадзеныя, а грамадскага актывіста Яўгена Скрабца затрымалі і прывезлі ў Ленінскі РУУС.



Як паведаміў Еўрарадыё сам затрыманы, міліцыянты склалі на яго пратакол апытання. У 19.40 ён пакінуў пастарунак міліцыі.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі