Затрыманы каардынатар бардаўскага фэсту “Аршанская бітва-2009” Юры Копцік

Як паведамілі сябры Юрыя, якія разам з ім ехалі ў машыне, затрыманьне адбылося па дарозе з Дуброўны на Оршу. Міліцыянты пад'ехалі на машыне ДАІ і папрасілі ўсіх прысутных паказаць дакументы, перадае Радыё "Свабода". Юры Копцік не меў пры сабе пашпарту, але ў яго было пасведчанне сябра БАЖ.

Міліцыянты сказалі, што мусяць заняцца высвятленнем ягонай асобы. Тым не менш праваахоўнікі прадэманстравалі, што затрыманага яны ведаюць: маўляў, кіраўнік Аршанскага РАУСу якраз хацеў паразмаўляць са спадаром Копцікам напярэдадні бардаўскага фэсту, запланаванага на заўтрашні вечар.

Зараз Юры Копцік знаходзіцца ў пастарунку і ў яго адключаны тэлефон. Разам з ім у якасці грамадскага прадстаўніка на перамовы з міліцэйскім кіраўніцтвам скіраваўся аршанскі праваабаронца Алег Граблеўскі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі