Затрыманы лідар БСДП(Г) Ігар Барысаў

Затрыманы лідар БСДП(Г) Ігар Барысаў

У Мінску затрыманы лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў. Гэта адбылося на вачах у яго жонкі і дзіця, якія былі ў той момант разам з ім.

Падрабязнасці здарэння пакуль невядомыя — як і прычыны затрымання палітыка.

9 сакавіка ў Мінгарвыканкам пададзеная заяўка на святкаванне Дня Волі. Яе падалі ад імя трох юрыдычных асоб — руху "За свабоду", грамадскай арганізацыі БНФ "Адраджэнне" і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Такім чынам, партыя Барысава — адна з заяўніц святкавання Дня Волі, якое мусіць прайсці 25 сакавіка, то бок усяго праз чатыры дні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі