Затрыманы жыхар Германіі, які ўцягваў мінчанак у прастытуцыю
Жыхар Германіі з дапамогай SMS і інтэрнэту вербаваў мінчанак для занятку прастытуцыяй. Як паведамілі агенцтву "БелаПАН" у прэс-службе ЎЎС Мінаблвыканкама, гэта было высветлена падчас расследавання іншай крымінальнай справы. Увосень 2009 года 39-гадовы непрацуючы жыхар нямецкага горада Хімельфертэн, які мае двайное грамадзянства — ФРГ і Расіі — з мэтай уцягнуць у прастытуцыю, праз інтэрнэт пазнаёміўся з трыма беспрацоўнымі мінчанкамі 21, 24 і 26 гадоў. Падазраваны паабяцаў дзяўчынам вялікія грошы.
Дзеянні жыхара Германіі былі кваліфікаваныя як уцягванне ў занятак прастытуцыяй. У дачыненні да яго распачатая справа па частках 1 і 2 артыкула 171-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Дзеянні жыхара Германіі былі кваліфікаваныя як уцягванне ў занятак прастытуцыяй. У дачыненні да яго распачатая справа па частках 1 і 2 артыкула 171-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі.