Затрыманых у Брэсце праваабаронцаў адпусцілі без складання пратаколаў
Затрыманых 7 траўня ў Брэсце праваабаронцаў Рамана Кісляка і Андрэя Шарэнду, якія праводзілі акцыю з нагоды 11-й гадавіны знікнення былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі, адпусцілі з міліцыі без складання пратаколаў. Праваабаронцы раздавалі прахожым брашуры аб Міжнароднай канвенцыі аб абароне ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў, для таго каб прыцягнуць увагу грамадскасці да неабходнасці падпісання і ратыфікацыі Беларуссю гэтай канвенцыі. Праз 50 хвілін да іх пад'ехалі супрацоўнікі міліцыі і даставілі ў Маскоўскі РАУС.
Міліцыянты ўзялі пісьмовыя тлумачэнні і пакінулі ў сябе 16 асобнікаў брашур, паведамляе БелаПАН.
Глядзі таксама:
У Брэсце і Мінску затрымалі ўдзельнікаў акцый памяці Юрыя Захаранкі
У Брэсце адбыўся пікет-напамін пра знікненне генерала Захаранкі (фота)