Заўтра па захадзе Беларусі пройдуць навальніцы, бліжэйшымі днямі горача не будзе

Бліжэйшымі днямі будзе нягорача / pixabay

Бліжэйшымі днямі будзе нягорача / pixabay

Сіноптыкі гатовыя ўзрадаваць аматараў умерана цёплага лета — спёкі найбліжэйшымі днямі не будзе. А заўтра, 9 жніўня, на захадзе Беларусі прагрымяць навальніцы.

Наогул надвор'е ў сераду будзе пахмурнае з праясненнямі. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +8..+14°С, максімальная днём +18..+24°С.

У чацвер і пятніцу над Беларуссю таксама павіснуць халаднаватыя няўстойлівыя паветраныя масы.

У чацвер, 10 жніўня, месцамі па рэспубліцы чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Днём могуць быць навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +6..+13°С, максімальная днём +18..+24°С, па паўднёвым усходзе Беларусі да +26°С.

У пятніцу, 11 жніўня, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +8..+14°С, па паўднёвым усходзе краіны да +16°С; максімальная днём +17..+ 24°С, месцамі да +26°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі