Заўзятары гродзенскага "Нёмана" правялі акцыю супраць Дзенісевіча (фота)
Заўзятары гродзенскага футбольнага клуба "Нёман" на гульні 1/4 фіналу Кубка Беларусі супраць салігорскага "Шахцёра" правялі адмысловую акцыю. Падчас яе былі вывешаныя банэры з тэкстам: "Дзені$€віч. Разам мы - Нёман, зараз ты - ніхто!" Як нагадвае "Спорт Беларусь", па выніках сезону 2009 года паўабаронца Іван Дзенісевіч быў прызнаны найлепшым гульцом "Нёмана", у якім ён выступаў на працягу трох сезонаў. А ў міжсезонне футбаліст перайшоў у салігорскі "Шахцёр".
Фота: ФК "Нёман"
Фота: ФК "Нёман"