Завозны выпадак адру выявілі ў Добрушы
Адзёр, ілюстрацыйнае фота
У Добрушы выявілі завозны выпадак адру, піша мясцовае выданне "Добрушскі край". Гэта першы выпадак захворання ў рэгіёне з 2019 года.
У раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі ўдакладнілі, што хворы — дарослы чалавек. Пазней стала вядома, што гэта 54-гадовы мужчына, які вярнуўся з Расіі.
Лекар-эпідэміёлаг Лізавета Гайдук тлумачыць: "Гэта вострае віруснае захворванне з вельмі высокім узроўнем заразнасці, якое перадаецца паветрана-кропельным шляхам і можа прыводзіць да сур'ёзных ускладненняў. Вірус адру лёгка распаўсюджваецца пры дыханні, кашлі або чханні хворага".
У студзені Мінздароўя паведамляла, што ў Беларусі зарэгістравана больш за 200 выпадкаў захворвання на адзёр. Большая іх частка зафіксаваная ў Брэсцкай вобласці. Уздым захворвання на адзёр пачаўся пасля сыходу пандэміі каранавіруса.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.