Завяршыўся заключны традыцыйны турнір года па барацьбе сумо

У Міжнародным цэнтры японскага горада Фукуока 25 лістапада завяршыўся заключны традыцыйны турнір года па барацьбе сумо за Імператарскі кубак КЮСЮ БАСЁ.
Пяты раз ў сваёй кар'еры і другі ў званні ёкадзуна галоўны трафей заваяваў 150-кілаграмовы мангольскі рыкісі ХАКУХО.
У 15-ці паядынках БЕЛЫ ФЕНІКС здабыў 12 перамогаў. На адзін белы шар менш ў турнірнай капілцы азэкі ЦІЁТАКАЯ і 16-га маэгасіра Усходу эстонскага волата БАЛТА. 23-хгадовы КАЙДА ХЁВЕЛЬСАН ушанаваны ганаровай прэміяй “кантасё”.

За бліскучыя перамогі над ёкадзуна і трыма азэкі прэміяй “сюкунсё” узнагароджаны камусубі АМА (10 агульных перамогаў на турніры).

Прэмію “гінасё” за тэхнічную дасканаласць атрымаў камусубі КАТАСЁГІКУ (9 агульных перамогаў).

Па 10 пераможных белых шароў ў выніковым арсенале азэкі КАТАМІЦУКІ, другога маэгасіра Захаду ДЭДЗІМЫ, 12-га маэгасіра Усходу аланскага барацьбіта РОХО і 15-га маэгасіра Захаду ВАКАКІРЫНА.

Па 9 белых шароў набралі ветэран азэкі КАЙО, шэраговыя маэгасіра КІСЭНАСАТО, ТАКІТЭНКУ, ТАЙОНАСІМА, КАКІДЗОЭ, экс-камусубі грузін КОККАЙ і дэбютант вышэйшага дывізіёна макууці ВАКАНАХО.

Па сем чорных шароў здабылі сэківакэ АМІНІСІКІ і шэраговыя маэгасіра ГОЭЙДО, ТАЧЫНАНАДА, ВАКАНАСАТА, ТАМАКАСУГА і ХАКУТАРЫКІ.

Першы еўрапейскі азэкі балгарскі гулівер КАТАОСЮ гэтым разам з-за траўмы зняўся са спаборніцтваў пасля сямі паядынкаў

Родны брат РОХО, аланскі суматоры ХАКУРАЗАН атрымаў 12 паразаў і ў наступным годзе будзе пераведзены ў ніжэйшы дывізіён дзюрё.

Таксама пасля 12 паразаў будзе паніжаны ў званні да шэраговага маэгасіра сэківакэ АСАСЕКІРЮ.

Нагадаю, што ў спаборніцтвах не браў ўдзелу дыскваліфікаваны перад першым восеньскім АКІ БАСЁ адразу на два турніры запар 68-ы ёкадзуна Вялікі мангол АСАСЁРЮ.

Наступны 15-цідзённы турнір АКІ БАСЁ пройдзе ў такійскім Палацы спорту «КАКУГІКАН» з 13-га па 27-га снежня 2008-га года.

Віктар Чайкін, Еўрапейскае радыё для Беларусі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі