Заяўнікаў акцыі 15 сакавіка папярэдзілі ў мінскай міліцыі, каб не мянялі маршрут
Аднаго з заяўнікаў мінскай акцыі 15 сакавіка Дзяніса Садоўскага выклікалі ў міліцыю. Яго папярэдзілі, каб удзельнікі не адхіляліся ад заяўленага маршруту, не выходзілі на праезную частку і не хавалі твары.
Пра гэта адказны сакратар аргкамітэта БХД Садоўскі распавёў у размове з Еўрарадыё.
Дзяніс Садоўскі: "Аказалася, стандартная працэдура. Казалі, што калі будзем выходзіць на праcпект ці пойдзем іншым маршрутам, калі будзем збірацца ў іншым месцы — будуць рэагаваць. Чаму яны праводязць цяпер арышты, яны не патлумачылі".
Чарговая акцыя пратэстаў супраць дэкрэта "аб дармаедстве" пройдзе 15 сакавіка ў Мінску. Улады дазволілі сабрацца каля кінатэатра "Кастрычнік" і прайсці да плошчы Бангалор. Гэта будзе ўжо 16-я акцыя супраць дэкрэта №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства". Дагэтуль усе акцыі былі несанкцыянаваныя.