Заявы на перарэгістрацыю падалі больш за 9 тысяч ІП - Мінэканомікі

Заявы на перарэгістрацыю ва ўнітарныя прадпрыемствы ў Беларусі падалі больш за 9 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў. Пра гэта 11 лістапада паведаміла Міністэрства эканомікі. Па выніках пятніцы гэтая лічба складала 7 тысяч чалавек. Атрымліваецца, што ў суботу магчымасцю перарэгістравацца на льготных умовах скарысталіся 2 тысячы ІП.

Паўтары тысячы ІП ужо стварылі ўнітарныя прадпрыемствы, інфармуе Мінэканомікі.

Адзначым, што ў нашай краіне налічваецца 200 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў, таму можна сцвярджаць, што дзяржаўная кампанія пацярпела паразу.

Тыя прадпрымальнікі, хто не падаў дакументы, з новага года будуць вымушаныя альбо адмовіцца ад наёмных рабочых (калі гэта не іх блізкія сваякі), альбо перарэгістравацца на агульных умовах.

ОНТ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі