Збор подпісаў за вуліцу імя Быкава распачнецца 9 траўня

Заўтра, 9 траўня, распачынаецца збор подпісаў за перайменаванне вуліцы Ўльянаўскай у Мінску ў вуліцу імя Васіля Быкава. Валанцёры з падпіснымі лістамі пойдуць і па кватэрах жыхароў гэтай вуліцы, расказала Еўрарадыё прэс-сакратар кампаніі “Гавары Праўду!” Юля Рымашэўская. Юля Рымашэўская: “Найперш, я думаю, мы пачнем з дома, дзе жыў Васіль Быкаў на вуліцы імя Максіма Танка. А што тычыцца вуліцы Ўльянаўскай, то і туды заўтра збіраюцца валанцёры”.

Па яе словах больш лагічна было б надаць імя Быкава вуліцы, на якой ён жыў. Але яна ўжо носіць імя іншага слыннага беларускага пісьменніка – Максіма Танка. І крыўдзіць аднаго дзеля другога не сумленна. Таму і абралі вуліцу Ўльянаўскую. Найперш таму, што побач ёсць вуліца Леніна, які, як вядома, у дзяцінстве быў Ульянавым. А па-другое, цяжка назваць гэты асобу героям Беларусі.

Будуць збірацца подпісы і ў іншым месцах, кажа Юля Рымашэўская:

Юля Рымашэўская:
“Будуць збірацца подпісы і на вуліцах. Але не ў нейкіх пэўных пакуль што кропаках. Улічваючы нашу спецыфіку працы на вуліцы, мы не ўпэўнены, што гэта атрымаецца, але будзем глядзець. Апроч таго, на офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі падпісныя лісты будуць ляжаць, на офісе БНФ на Машэрава, 8 і ў нашым офісе на Машэрава, 54”

Праз пэўны час плануецца даць ахвочым магчымасць падпісацца праз інтэрнэт.

Нагадаю, за тое, каб аднай з вуліц Мінска надалі імя Васіля Быкава, кампанія “Гавары праўду!” плануе цягам двух месяцаў сабарць 50 тысяч подпісаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі