Зборная Беларусі па хакеі прайграла чэхам, Дрозд устанавіў сусветны рэкорд

Зборная Беларусі па хакеі прайграла чэхам, Дрозд устанавіў сусветны рэкорд

Хакеісты зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету ў Даніі прайгралі чэхам — 0:3 (0:3, 0:0, 0:0). Матч прайшоў у пятніцу ў Капенгагене. Гэта пятае паражэнне беларусаў, раней яны прайгралі Швецыі (0:5), Францыі (2:6), Расіі (0:6) і Швейцарыі (2:5). Беларускі хакеіст Сяргей Дрозд устанавіў сусветны рэкорд па гульнях на чэмпіянатах свету без набраных ачкоў. У яго ўжо 37 такіх матчаў. Дагэтуль рэкардсменам быў польскі абаронца Анджэй Славакевіч, які даўно завяршыў кар'еру, інфармуе pressball.by.

У суботу беларускую дружыну чакае галоўны матч — з аўстрыйцамі за месца ў элітным дывізіёне. Яго пакажа тэлеканал "Беларусь 1", пачатак у 17:10. У беларусаў ачкоў няма, у аўстрыйцаў ёсць 1 бал. Каб захаваць месца ў эліце, неабходна не апынуцца на апошнім месцы.

Пасля суботняй сустрэчы паміж сабой зборныя будуць мець яшчэ па адным паядынку — беларусы згуляюць са славакамі (15 траўня), а аўстрыйцы — з чэхамі (14 траўня).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі