Зборная Беларусі па хакеі стартавала на чэмпіянаце свету з разгромнага паражэння
Зборная Беларусі па хакеі стартавала на чэмпіянаце свету ў Даніі з разгромнага паражэння. 4 траўня яна саступіла чэмпіёнам свету шведам — 0:5 (0:2, 0:2, 0:1). Беларусы амаль не саступалі па колькасці кідкоў, але свае моманты не рэалізавалі ды яшчэ дапамагалі сапернікам — рабілі шмат памылак у абароне. Чатыры шайбы прапусціў брамнік Іван Кульбакоў, пасля чаго яго замяніў Міхаіл Карнавухаў. Статыстыку і тэкставы анлайн гл. тут.
5 траўня беларуская зборная згуляе з французамі, пачатак у 17:45.