Зборная Беларусі па хакеі прайграла канадцам

Зборная Беларусі па хакеі прайграла канадцам

Зборная Беларусі па хакеі прайграла канадцам — 0:2 (0:1, 0:0, 0:1). Таварыскі матч прайшоў у аўторак у Рызе. Шайбы на рахунку Максіма Лап’ера і Эндру Эбета.

Як вядома, зборная Канады рыхтуецца да Алімпіяды ў Пхёнчхане (беларусы на яе не трапілі). У яе складзе ёсць некалькі гульцоў, якія выступаюць ці выступалі за мінскае “Дынама”: Марк-Андрэ Граньяні, Куінтан Хаўдэн, Бен Скрывенс і Роб Клінкхамер. Склад зборнай Беларусі быў наступны: Брыкун; Дзюкаў — Шынкевіч, Паўловіч (капітан) — Баярчук — Мацярухін; Лісавец — Хенкель, Плат — Туркін — Парфеявец; Усціненка — Бакун, Дзямкоў — Дрозд — Карабань; Абражэйчык — Развадоўскі — Гаўрус; Когалеў, Хараманда.

Зборная Беларусі па хакею ў траўні выступіць на чэмпіянаце свету ў Даніі, дзе на папярэднім этапе яе сапернікамі будуць зборныя Швецыі, Францыі, Расіі, Швейцарыі, Чэхіі і Аўстрыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі