Зборная Калумбіі абыграла каманду Кот-д'Івуар
У групе "С" завяршыўся матч чэмпіянату свету па футболе паміж зборнымі Калумбіі і Кот-д'Івуара. Паядынак прынёс перамогу калумбійцам з лікам 2:1.
Прычым усе галы былі забітыя пад канец гульні. Калумбійцы забілі на 65-й і 71-й хвілінах гульні. А іх сапернікі здолелі не прайграць усухую, дзякуючы голу, які забіў Жэрвіньё на 74-й хвіліне.
Фота — footboom.com