Здымкі "Хобіта" зноў адкладаюцца

Рэжысёр Гільерма дэль Тора пачне здымкі фільма "Хобіт" толькі ў канцы 2010 года.  Як паведамляе выданне The Digital Spy, такую заяву зрабіў акцёр Эндзі Сэркіс, які зноў выканае ролю Горлума. Гэтыя дадзеныя пацвярджаюцца і крыніцамі рэсурсу TheOneRing.net, які лічыцца галоўным пастаўшчыком інфармацыі пра трылогію "Ўладар пярсцёнкаў" і дылогіі "Хобіт".

Прычынай называюцца фінансавыя праблемы кінастудыі MGM, якая валодае эксклюзіўнымі правамі на пракат фільмаў. Кампанія знаходзіцца на мяжы банкруцтва, і ўжо ў хуткім часе яе актывы могуць быць выстаўленыя на продаж.

Варта адзначыць, што раней Гільерма дэль Тора і прадзюсер праекту Пітэр Джэксан планавалі пачаць здымкі вясной, а затым, летам 2010 года. Прэм'ера першай серыі першапачаткова была прызначаная на снежань 2011 года, аднак у студзені адзін з кіраўнікоў кінастудыі New Line Cinema Алан Хорн (Alan Horn) заявіў у інтэрв'ю, што пракатны графік, магчыма, будзе перагледжаны.

Фота: fanpop.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі