Земфіра не будзе падаваць у суд на Эрнста

Земфіра абвінаваціла першы канал у парушэнні аўтарскіх правоў на цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Сочы, паведамляе сайт www.championat.com.


"Першы канал праігнараваў усе магчымыя дамоўленасці і выкарыстаў мой трэк без згоды. Гэта прамое парушэнне аўтарскіх правоў. Выдатнае адкрыццё! Косця, віншую! Але што гэта за лайно? Вы робіце ўсё, што хочаце?" — напісана на афіцыйным сайце спявачкі.


Падчас цырымоніі адкрыцця Алімпіяды быў выкарыстаны фрагмент трэка Земфіры "Хочешь". Праўда, генеральны дырэктар 1 канала Канстанцін Эрнст прыгразіў спявачцы, што калі яна надумае абмяркоўваць інцыдэнт у судзе, ён падасць супраць Земфіры сустрэчны іск. Маўляў, у 2007 годзе артыстка парушыла ўмовы кантракту са звуказапісвальнай кампаніяй Real Records, якой у тыя часы кіраваў Эрнст. І тады ён "дараваў Земфіры". Эрнст кажа, што, па-першае, Земфіра не адказвала на яго тэлефанаванні, калі ён спрабаваў з ёй дамовіцца, а па-другое, "зрабіў для кар'еры Земфіры вельмі шмат", і што "такая дробязнасць такую выдатную спявачку проста ганьбіць".


У сваю чаргу прадстаўнік Земфіры Паўло Шаўчук паведаміў Business FM, што спявачка не збіраецца падаваць у суд на Эрнста. Проста такім чынам яна выказала сваю незадаволенасць прадзюсару.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі