Земфіра праспявала дзве новыя песні: “Abuse” и “Goodbye” (відэа)
Земфіра на канцэрце ў Дубаі / vk.com/zemfira
На канцэрце ў Дубаі расійская рок-спявачка Земфіра праспявала дзве новыя песні. Яны называюцца "Abuse" і "Goodbye".
Песня "Abuse", як нескладана здагадацца, прысвечаная нервовым і няроўным адносінам, а песня "Goodbye" — растанню.
Тры гады таму артыстка адмовілася ад маштабных тураў і цяпер час ад часу выступае з разавымі канцэртамі. А апошні студыйны альбом Земфіры: "Жыць у тваёй галаве" — выйшаў аж у лютым 2013 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.