Земфіра едзе ў Мінск з вялікім канцэртам у "Мінск-Арэне"
Канцэрт адбудзецца ў межах туру ў падтрымку новага альбома спявачкі "Жить в твоей голове".
18 лістапада ў "Мінск-Арэне" выступіць Земфіра. Спявачка наведае беларускую сталіцу ў межах канцэртнага тура ў падтрымку свайго апошняга альбома "Жить в твоей голове".
Гэта будзе другі выступ расійскай зоркі ў Беларусі ў 2013 годзе. У ліпені Земфіра стала хэдлайнерам фестывалю "Мост", дзе выканала песні з новай пласцінкі і хіты разам з тысячамі прыхільнікаў.
Нагадаем, пласцінка "Жить в твоей голове" убачыла свет у мінулым лютым і стала рэкардсменам інтэрнет-продажаў сярод альбомаў расійскіх выканаўцаў.