Земфіра паклала на музыку вершы Бродскага
Земфіра выпусіла новы сінгл "Джозэф", у аснову якога леглі фрагменты вершаў Іосіфа Бродскага "Новые стансы к Августе" і "Румянцевой победам". Раней спявачка заявіла, што не плануе больш граць канцэрты, але хоча запісаць новы альбом.
Дарэчы, новы трэк упершыню быў нажыва прэзентаваны на навагодняй закрытай сяброўскай вечарынцы. У запісу сінгла ўдзельнічаў расійскі электронны музыка Mujuice, вокладку аформілі Рэната Літвінава і дызайнер Гоша Рубчынскі.