Жан-Клод Юнкер: Усходняе партнёрства павінна пераглядацца
Такую выснову старшыня Еўракамісіі зрабіў пасля нядаўняга саміту ў Рызе.
Працэс Усходняга партнёрства павінен рэгулярна пераглядацца, як паказаў саміт у Рызе. З такой заявай у Брусэлі выступіў старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер, перадае interfax.by.
Юнкер абверг чуткі, быццам Еўракамісія хоча спыніць працэсу пашырэння Еўрасаюза. "Гэта няпраўда", — заявіў палітык. Пры гэтым ён пацвердзіў сваю ранейшую заяву, што на працягу бліжэйшых пяці гадоў новыя краіны не будуць прымаць у Еўрасаюз. Па яго словах, ніводная з цяперашніх краін-кандыдатаў не адпавядае крытэрам уступлення ў Еўрасаюз.
Нагадаем, што ва Усходняе партнёрства уваходзяць шэсць краін — Украіна, Малдова, Грузія, Азербайджан, Арменія і Беларусь.
Фота — Getty Images