Жанчыну, якая ў Мінску пратэставала супраць вайны, аштрафавалі на 3040 рублёў

Жанчыну, якая ў Мінску пратэставала супраць вайны, аштрафавалі на 3040 рублёў

Жанчыну, якая ў Мінску пратэставала супраць вайны, 2 сакавіка аштрафавалі на 3040 рублёў, паведамляюць праваабаронцы. Напярэдадні сілавікі затрымалі Жанну Трафімец разам з унучкай за "несанкцыянаванае пікетаванне". У аўторак яны былі на Кастрычніцкай плошчы беларускай сталіцы. Жанчына пратэставала супраць нападу Расіі на Украіну, трымала ў руках плакат "Спыніце вайну" і балонікі колераў украінскага сцягу.

З Цэнтральнага РУУС іх адпусцілі пасля складання пратаколу. Прысуд у сераду вынесла суддзя Таццяна Акавітая.

Вядома, што 1 сакавіка быў затрыманы студэнт, які фатаграваў Трафімец. Верагодна, яго таксама будуць судзіць.

Адзіночныя акцыі супраць вайны працягваюцца. У сераду ў Мінску малады чалавек ішоў з антываенным плакатам па праспекце Незалежнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі