Журналіст Аляксандр Алесін вызвалены пад падпіску аб нявыездзе

Журналіста і ваеннага аналітыка Аляксандра Алесіна вызвалілі з следчага ізалятара КДБ. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў галоўны рэдактар газеты "Белорусы и рынок" Вячаслаў Хадасоўскі. Менавіта ў гэтым выданні працуе Алесін.

Паводле слоў Хадасоўскага, Аляксандр Алесін выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе і неразгалошванні абставінаў справы. Ён мяркуе, што на гэтым "інцыдэнт вычарпаны і ўсё скончыцца". Алесін адпачне некалькі дзён, а ў панядзелак ужо будзе на працы, сказаў Еўрарадыё Вячаслаў Хадасоўскі.

Нагадаем, журналіста газеты "Белорусы и рынок" Аляксандра Алесіна затрымалі супрацоўнікі КДБ у канцы лістапада. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, разам з ім у мінскай кавярні супрацоўнікі КДБ затрымалі дыпламата адной з еўрапейскіх краін. У апошняга знайшлі нейкія сакрэтныя дакументы і следчыя высвятлялі, ці не перадаваў іх яму журналіст.

Эксперт: Да Алесіна магла трапіць сакрэтная інфармацыя, а ён яе распаўсюдзіў

Журналісту Алесіну выставілі абвінавачанне ў шпіянажы і здрадзе радзімы

КДБ: Ці ёсць у Алесіна адвакат? Ніякіх каментароў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі