Журналістаў "Белсата" пакаралі 12-дзённым арыштам
25 верасня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска разглядаліся справы затрыманых напярэдадні журналістаў тэлеканала "Белсат" Алеся Любенчука і Дзяніса Ганчарэнкі. Журналістаў абвінавацілі ў працы без акрэдытацыі і непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі.
Як перадае "Белсат", абодвум журналістам прысудзілі па 12 сутак адміністрацыйнага арышту і па 810 рублёў штрафу (30 базавых велічыняў).
Як распавядала Еўрарадыё, Любенчука і Ганчарэнку затрымалі 24 верасня каля Акрэсціна. Яны чакалі, калі на волю пасля 11-сутачнага арышту выйдуць фатографы Уладзь Грыдзін і Аляксандр Васюковіч.
Таксама 24 верасня ў Мінску затрымалі аператара Паўла Патапава. Суда над ім яшчэ не было.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.