Журналістку Алену Доўнар, затрыманую на "жаночым маршы", арыштавалі на 15 сутак

Журналістку Алену Доўнар, затрыманую на "жаночым маршы", арыштавалі на 15 сутак

Журналістку Алену Доўнар, затрыманую ў суботу ў Мінску на "жаночым маршы", арыштавалі на 15 сутак, паведамляе прэс-служба БАЖ. Разгляду сваёй справы ў судзе яна чакала трое сутак у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

На сябру БАЖ былі складзены два пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях —  "непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі" і "удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве". Суддзя Кастрычніцкага суда сталіцы Аляксандр Рудэнка не толькі пакінуў журналістку за кратамі, але і выпісаў ёй штраф — 1350 рублёў (50 базавых велічынь).

Справу яшчэ адной затрыманай у Мінску журналісткі Марыі Грыц адправілі на дапрацоўку. У Гомелі ў аўторак на свабоду мусіў выйсці журналіст Яўген Меркіс, які адсядзеў 15 сутак арышту. Аднак яго пакінулі за кратамі яшчэ на 12 сутак — "дасядзець" жнівеньскі арышт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі