Журналістка Onliner Настасся Занько на свабодзе

Журналістка Onliner Настасся Занько на свабодзе

Журналістку Onliner Настассю Занько вазілі на допыт, паведамляе выданне. Перад гэтым сілавікі праводзілі ператрус у яе дома. Па інфармацыі партала, у пастанове ўказана, што вобшук праводзіўся ў межах крымінальных артыкулаў 293 і 342 — масавыя беспарадкі і арганізацыя ці ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Па гэтых жа артыкулах 8 ліпеня выстаўленыя абвінавачанні супрацоўнікам газеты "Наша Ніва".

Пазней стала вядома, што Занько на свабодзе. Яна дала падпіску аб неразгалошванні.

9 ліпеня працягваецца атака сілавікоў на рэдакцыі рэгіянальных СМІ і асобных журналістаў. Вобшукі праходзяць у "Гомельскага часу", "Першага рэгіёна", "Інфарм-прагулкі". 

Падчас ператрусу ў брэсцкага журналіста Максіма Хлябца забралі тэхніку. Ён праходзіць сведкам па крымінальнай справе "Акт тэрарызму".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі