Журналістку расійскага "Дождя" прызналі іншаагентам за пераводы ад беларускі

Журналістку расійскага "Дождя" прызналі іншаагентам за пераводы ад беларускі

У Расіі журналістку тэлеканала "Дождь" Машу Барзунову прызналі СМІ-іншаагентам. Прычынай сталі грашовыя пераводы ад грамадзянкі Беларусі. Гэтую сітуацыю журналістка апісала ў Фэйсбуку.

Мінюст Расіі адзначыў, што Барзунова атрымала некалькі пераводаў ад грамадзянкі Беларусі, сяброўкі Барзуновай, на 10 270 расійскіх рублёў (каля 190 долараў). Чыноўнікі вырашылі, што гэтыя грошы з'яўляюцца замежным фінансаваннем.

"А цяпер самае смешнае і ідыёцкае. Што такое на думку Мінюста замежнае фінансаванне. Тэлеканал "Дождь", які спраўна плаціў мне зарплату і быў прызнаны іншаагентам? Не! Дык вось. Паводле інфармацыі Федэральнай службы па фінансавым маніторынгу, якая паступіла ў Міністэрства юстыцыі РФ 27.12.2021 года, Барзунова Марыя Міхайлаўна, 14.01.1995 г. н., з'яўляецца атрымальнікам грашовых сродкаў ад Gershkovich Evan (ЗША) з ліпеня 2020 па лістапад 2021 — 3 аперацыі на суму 1290 рублёў!!!


А таксама Лахбабі Надзін Саадаўна (Беларусь) з сакавіка 2019 па май 2020 — 18 аперацыямі на суму 10.270 рублёў. ... Nadin Klinskaya — гэта былы прадзюсер "Дождя", мая калега і добрая прыяцелька. З якой мы, напэўна, пераводзілі грошы за ўмоўную "Кухню на раёне" і амерыкана ў суседняй з офісам кавярні на Флаконе. Затое Мінюст пацвердзіў, што я агент Беларусі (і на 1000 рублёў ЗША!). Але гэта мы і так ведалі", — піша журналістка.

Тэлеканал "Дождь", на якім працуе Барзунова, таксама прызнаны ў Расіі іншаагентам. Дарэчы, пасля выбараў 2020 года Барзунова асвятляла пратэсты ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі