Сваякі Алесіна спадзяюцца, што ён будзе праходзіць па справе як сведка

Затрыманы КДБ журналіст газеты "Белорусы и рынок" Аляксандр Алесін можа праходзіць па справе аб шпіянажы як сведка. Пра гэта Радыё Свабода паведамілі дарослыя дзеці Алесіна, якія спаслаліся на тэлефанаванне з КДБ, якое адбылося ў другой палове дня 8 снежня.

"Нам патэлефанавалі і сказалі, што абвінавачанне бацьку пакуль не выставілі. Сказалі, што следчыя больш цікавяцца не бацькам, а тым чалавекам, з якім ён быў у кавярні. Што да таго чалавека ёсць падазрэнні ў шпіянажы, а ўжо бацька быў з ім, і ягоны статус цяпер вызначаецца. Мы спадзяемся, што да выстаўлення яму абвінавачанняў не дойдзе", — цытуе словы дзяцей Аляксандра Алесіна Радыё Свабода.

Афіцыйнай інфармацыі пра затрыманне Алесіна дагэтуль няма.

Нагадаем, Аляксандр Алесін — эканамічны аналітык газеты "Белорусы и рынок", ён спецыялізуецца ў сферы ваеннай аналітыкі. Інфармацыя пра яго затрыманне КДБ з'явілася 4 снежня. Яго, нібыта, падазраюць "у здрадзе Радзіме і шпіянажы".

“Да Алесіна магла трапіць сакрэтная інфармацыя, а ён яе распаўсюдзіў”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі