Жыццё ў крэдыт і чарговае "ператрахіванне" іпэшнікаў: стрым з Кавалкіным

Уладзімір Кавалкін / Еўрарадыё
Уладзімір Кавалкін / Еўрарадыё

Беларусы не вераць у перспектывы беларускай эканомікі, але мяркуюць, што самі жывуць някепска. Гэта вынікае з апошняга даследвання цэнтра BEROC. І ўвогуле, ёсць меркаванне, што гаманцы беларусаў пражываюць санкцыі лепш, чым сама эканоміка. Пра гэта, напрыклад, сведчыць, і навіна пра выхад з комы беларускага аўтарынка, і чэргі аўтобусаў на мяжы з Еўрасаюзам: людзі ездзяць у адпачынак і "на закупы" у Еўрасаюз.

Магчыма, жыць на ўмоўна шырокую нагу нашым суайчыннікам дапамагаюць крэдыты, запазычанасць па якіх б'е рэкорды. Наколькі гэта ўвогуле нармальна — жыць у доўг? Што ўлады зноў хочуць ад іпэшнікаў, прапануючы новы законапраект? Долар зноў упаў — як надоўга? Рэжым хоча дапрацаваць механізм рэгулявання коштаў — навошта? Гэта і іншае абмяркоўваем з эканамістам Уладзімірам Кавалкіным — кіраўніком праектаў "Кошт урада" і "Petitions.by". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі