Жыхар Баранавічаў застрэліў суседскага сабаку і трапіў пад крымінальную справу

Жыхар Баранавічаў застрэліў суседскага сабаку і трапіў пад крымінальную справу

На 44-гадовага жыхара Баранавічаў Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за тое, што той застрэліў сабаку. Пра гэта піша tut.by са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрыя Іванюка.

Інцыдэнт здарыўся 7 лістапада. Мужчына паспрабаваў пагладзіць суседскага сабаку. Аднак жывёла не далася і ўкусіла незнаёмца за палец. Пасля мужчына схадзіў дадому, узяў стрэльбу і застрэліў сабаку.

Дарэчы, дазволу на захоўванне зброі мужчына не меў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі