Жыхар Ліды дамагаецца расследавання “падмены” яго сына ў радзільні

Жыхар Ліды дамагаецца расследавання “падмены” яго сына ў радзільні

Жыхар Ліды Рыгор Кулакоўскі ўжо некалькі год дамагаецца расследавання абставінаў нараджэння яго сына — мужчына ўпэўнены, што ў далёкім 1982 годзе яго дзіця ў радзільні падмянілі, а ён выхоўваў чужога нашчадка. Ён нават знайшоў сям’ю, дзе нібыта выхоўваецца яго біялагічны сын.

Бацька лічыць, што адбылася выпадковая падмена, бо сын ні знешне, ні ўнутрана не падобны да яго, да таго ж мае адмоўны рэзус-фактар крыві, а ў іх з жонкай ён станоўчы. Да таго ж у 35-гадовага сына жыццё не складваецца: ён парваў са сваёй сям’ёй і цяпер адбывае тэрмін у калоніі.

Чалавек, якога Рыгор Кулакоўскі лічыць сваім сапраўдным сынам, не прызнае ў ім бацьку. Праваахоўнікі не могуць зладзіць расследаванне, бо за даўніной тэрміну ніякіх доказаў не захавалася, а журналы рэгістрацыі нованароджаных захоўваюцца толькі цягам 25 год.

Раскрыць праўду магла б экспертыза ДНК, аднак настойлівым з праваахоўнікамі бацька адмаўляецца ад гэтай працэдуры і спасылаецца на недахоп грошай, піша sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі