Жыхарам беларускага памежжа стане лягчэй трапіць на Дзяды ў Літву
У жыхароў беларускага памежжа ў дні памінання продкаў на Дзяды будзе болей магчымасцяў пабываць на магілах родных у Літве, паведамляе БелаПАН. 31 кастрычніка — 2 лістапада на беларуска-літоўскай мяжы змяняюцца графікі працы пунктаў спрошчанага пропуска. Звычайна яны адчыняюцца па заяўках мясцовых органаў улады. Так, пад пункт “Кемелішкі” пад Смаргонню 31 кастрычніка і 1 лістапада працуе ад 10.00 да 17.00. Пункты пропуску “Піцкуны”, “Гаранены” і “Пецюлеўцы” 1 і 2 лістапада будуць працаваць ад 10.00 да 17.00.