Жыхарам Магілёва выставілі абвінавачанне ў катаванні дзяцей

Жыхарам Магілёва выставілі абвінавачанне ў катаванні дзяцей

Жыхарам Магілёва выставілі абвінавачанне ў катаванні дзяцей. Хлопчыкаў білі рамянём за дрэнную паспяховасць у школе. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, у красавіку сёлета 32-гадовы мужчына збіў рамянём дзяцей сваёй жонкі, хлопчыкаў ва ўзросце 8 і 9 гадоў. Міліцыя занялася гэтай справай пасля "сігналу" са школы, дзе заўважылі ў дзяцей сінякі.

Высветлілася, што ў той час, калі мужчына біў хлопчыкаў, маці іх трымала. Ён нанёс шматлікія ўдары, і ў яго парваўся рамень. Падчас збіцця дзяцей і мужчына, і жанчына былі п'яныя. Была праведзена судова-медычная экспертыза, на целе кожнага хлопчыка знайшлі не менш за 23 пашкоджанні.

СК адзначае, што ў сям'і выхоўвалася трое дзяцей, старэйшаму з іх 11 гадоў. Абвінавачаны мужчына не з'яўляецца іх бацькам. Прызнана, што гэтая сям'я знаходзіцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Дарэчы, маці раней адбывала пакаранне за крадзеж, і на той час яе дзеці знаходзіліся ў сацыяльна-педагагічным цэнтры. Цяпер хлопчыкаў зноў туды змясцілі. Іх маці і мужчыне выставілі абвінавачанні ў катаванні, здзейсненым у дачыненні непаўнагадовага. Яны знаходзяцца пад вартай. Расследаванне крымінальнай справы ўжо завершанае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі