Жыхарка Гомельскага раёна знайшла ў сваёй лазні… рэйсавы аўтобус з Масквы
У лазню жылога дома ў Гомельскім раёне заехаў рэйсавы аўтобус “Масква – Гомель”. Здарэнне адбылося сёння раніцай у пасёлку Перамога. “Я выйшла з дому і пабачыла ў сваёй лазні аўтобус”, цытуе словы
гаспадыні разбуранай пабудовы БелаПАН. Дах лазні быў цалкам знесены. На
шчасце, у той момант ёй ніхто не карыстаўся. Падчас аварыі ахвяраў не
было. Цяпер спецыяльная камісія высвятляе яе прычыны.