Жыхары Баранавічаў скардзяцца ў Адміністрацыю прэзідэнта на жыллё
Жыхары Баранавічаў вельмі любяць пісаць лісты ў Адміністрацыю прэзідэнта. І колькасць скаргаў ды прапановаў толькі расце. Калі летась за першы квартал на імя кіраўніка краіны з Баранавічаў пайшло 96 лістоў, то сёлета за такі ж тэрмін — ужо 121. Найбольш жыхароў горада хвалюе жыллёвае пытанне.