Жыхары Македоніі пратэставалі супраць пераназвання сваёй краіны

Жыхары Македоніі пратэставалі супраць пераназвання сваёй краіны

Жыхары Македоніі пратэставалі супраць пераназвання сваёй краіны. Увечары 2 чэрвеня ў цэнтры македонскай сталіцы Скоп’е на апазіцыйную дэманстрацыю выйшлі дзясяткі тысячаў чалавек, перадаюць замежныя інфармагенцтвы.

30 траўня прэм’ер-міністр краіны Зоран Заеў заявіў, што мае намер правесці рэферэндум у пытанні змены назвы дзяржавы. Сярод варыянтаў —  Іліденская Македонія, Горна (Верхняя) Македонія, Северна (Паўночная) Македонія, Македонія-Скоп’е.

У 1991 годзе Македонія абвясціла сваю незалежнаць і выйшла з Югаславіі. Тады ж пачаліся спрэчкі вакол назвы: паколькі у суседняй Грэцыі ёсць гістарычная вобласць Македонія, грэчаскія ўлады асцерагаюцца, што ў выпадку замацавання такой назвы за краінай пачнуцца тэрытарыяльныя прэтэнзіі з боку Скоп’е.

Праз такую пазіцыю афіцыйная назва Македоніі ў ААН —  “былая югаслаўская рэспубліка Македонія”, а Грэцыя блакуе яе далучэнне да Еўрасаюза і НАТО.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі