Жыхары вёскі пад Глыбокім дабіліся ад уладаў рамонту дарогі

Падняў праблему адсутнасці нармальных дарог у вёсцы актывіст кампаніі “Гавары праўду!” Яраслаў Берніковіч. Ён склаў тэкст звароту да глыбоцкіх уладаў, але подпісы “за дарогу” збіралі самі жыхары вёскі, расказвае Берніковіч:

"Вельмі важная актыўнасць грамадзян і актыўнасць часам прыносіць плён. Добры прыклад гэтага адбыўся ў вёсцы Шуняўцы, калі жыхары самастойна сабралі подпісы за рамонт дарогі".

Вяскоўцы падалі больш чым паўсотні подпісаў у Глыбоцкі райвыканкам, і мясцовая ўлада адказала ім, што грошай на рамонт няма. Але нейкім цудам рамонт распачаўся: ці то грошы знайшліся, ці ўлада спужалася самаарганізацыі людзей, працягвае Яраслаў Берніковіч:

"Калектыўны зварот быў пададзены ў Глыбоцкі райвыканкам і, хоць у адказе на яго было пазначана, што ў раёне няма грошай, ямачны рамонт пачалі і абяцаюць скончыць да 1 ліпеня. Так што грукайцеся, і вам адчыняць".

Актывіст Яраслаў Берніковіч адзначае, што дарогі дрэнныя ва ўсім раёне, сродкаў на ўсе, вядома, не хопіць, таму ў першую чаргу, рамонт будзе праводзіцца там, дзе самі жыхары праявяць актыўнасць.

Фота: euroradio.fm

Рубрыка "Ты можаш" спецыяльна для праграмы "Кардыяграма"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі