Жыхарку Наваполацка аштрафавалі за антываенную акцыю на школьнай лінейцы
Асудзілі дзяўчыну, якая правяла антываенную акцыю на лінейцы ў Наваполацку, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Вядома, што Ганне Тукавай прызначылі штраф. Прысудзіць арышт ёй не маглі, бо ў яе малалетняе дзіця. Аднак на волю яна так і не выйшла. На яе склалі яшчэ адзін пратакол.
Як распавядала Еўрарадыё, Ганна зладзіла антываееную акцыю ў Наваполацку падчас лінейкі ў гімназіі №1. Яе затрымалі міліцыянты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.