Жыхары Гомельшчыны былі незадаволены прысутнасцю ў лясах байцоў ССА

Блокпост на поўдні Беларусі / sb.by
Блокпост на поўдні Беларусі / sb.by

Жыхары памежных з Украінай раёнаў Гомельскай вобласці былі незадаволены прысутнасцю ў лясах байцоў Сіл спецыяльных аперацый. Пра гэта "Звяздзе" распавёў намеснік камандзіра брыгады Сіл спецаперацый Узброеных сіл Беларусі Вадзім Бабілевіч. "Многія прывыклі адпачываць, збіраць грыбы там, дзе мы выконваем свае баявыя задачы", — кажа ён. Таму прызнае, што "на першапачатковым этапе некаторыя рознагалоссі з мясцовымі жыхарамі ўсё-такі былі".

Як вядома, на поўдні вайскоўцы з мінулага года ўзмацняюць ахову мяжы.

"Цяпер жыхары паводзяць сябе па-іншаму", — заявіў Бабілевіч. І што ж змянілася? Вайсковец, як прапагандыст, сцвярджае, што "яны разумеюць, што сёння неабходна нечым ахвяраваць для падтрымання бяспекі нашай краіны". 

Жыхары Гомельшчыны былі незадаволены прысутнасцю ў лясах байцоў ССА
Жыхары Гомельшчыны былі незадаволены прысутнасцю ў лясах байцоў ССА
Жыхары Гомельшчыны былі незадаволены прысутнасцю ў лясах байцоў ССА
Жыхары Гомельшчыны былі незадаволены прысутнасцю ў лясах байцоў ССА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі