Жыхары Мінска аддалі махлярам больш за 2 млн долараў
Жыхары Мінска з сакавіка 2022-га аддалі махлярам больш за 2 млн долараў. Былі распачаты 400 крымінальных спраў. Як піша Следчы камітэт, у стрэсавай сітуацыі людзі перадаюць даволі значныя сумы. Нярэдка яны чулі пра махлярства, але зламыснікі працуюць вельмі прафесійна. Звычайна гэта тэлефанаванні з весткай пра сваякоў, якія нібыта трапілі ў бяду і якім патрэбна тэрміновая дапамога. І каб блізкі чалавек не стаў "фігурантам крымінальнай справы", прапануюць пералічыць грошы.
Такія здарэнні адбываюцца практычна штодня. Большасць пацярпелых — пенсіянеры. 84-гадовая жыхарка Цэнтральнага раёна Мінска страціла амаль 23 тысячы долараў, якія збірала два дзесяцігоддзі. Яны паверыла махлярам, што яе дачку збіла машына і яна знаходзіцца ў бальніцы. Патэлефанавала дачцы жанчына толькі пасля перадачы грошай.
У сталіцы па фактах такіх махлярстваў затрымана больш за 90 чалавек, 40 з іх змешчаны пад варту. Сярод іх ёсць замежнікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.