Жырыноўскі: Лукашэнка высмактаў з Расіі ўсё што можна

Жырыноўскі: Лукашэнка высмактаў з Расіі ўсё што можна

Кіраўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі Уладзімір Жырыноўскі раскрытыкаваў палітыку Аляксандра Лукашэнкі, выступаючы на 30-м з’ездзе арганізацыі ў Маскве, у суботу, 4 лютага.

Жырыноўскі, у прыватнасці, параўнаў паводзіны кіраўніка Беларусі з цялём з рускай прымаўкі, які "двух матак смокча", паведамляе расійская "Парламентская газета".

"Беларускі кіраўнік усё, што можна, высмактаў з Расіі, але мы ўжо кажам: колькі ж можна. Што хоча Лукашэнкі? Асобная дзяржава, але кошты няхай будуць унутрырасійскімі. З якой нагоды? Тады давайце вы будзеце часткай нашай дзяржавы. І вось сядзіць: дай Расія, дай Еўрасаюз. Як добра", — сказаў Жырыноўскі.

Пры гэтым ён дадаў, што Расія заўсёды будзе падтрымліваць добрае стаўленне да народаў Беларусі, Украіны, Казахстана і ўсёй Сярэдняй Азіі.

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка падчас размовы з журналістамі ў Мінску зрабіў некалькі рэзкіх выказванняў у дачыненні да Расіі. У беларуска-расійскіх адносінах, паводле яго слоў, апошнім часам "сітуацыя развіваецца няважна". На думку Лукашэнкі, цяперашняе абвастрэнне адносін, верагодна, звязана з пэўнай насцярогай з расейскага боку, што "Лукашэнка павярнуўся на Захад" і "Беларусь сыходзіць".

Паводзіны Расіі ў нафтагазавым спрэчцы з Беларуссю Лукашэнка расцэньвае як здзек.

Беларускі кіраўнік таксама абвінаваціў кіраўніка ФСБ РФ у парушэнні міждзяржаўнага пагаднення аб мяжы і даручыў вывучыць магчымасць распачаць крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта за нанясенне шкоды Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі